• +375 291655994
  • Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.
  • Пн-Пт: 8:30 - 17:30
Вытворчая экскурсія – для гасцей з Данбаса

Вытворчая экскурсія – для гасцей з Данбаса

Наступным пунктам насычанай праграмы для дзяцей, якія адпачываюць у санаторыі “Баравічок” на Дзятлаўшчыне, стала экскурсія ў райцэнтр на ТАА “Ізакам” і “Ізакам Пласт”.

IMG 7106

IMG 7109

Для юных гасцей і іх педагогаў правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі, выдалі каскі і запрасілі пазнаёміцца з тым, як наладжана вытворчасць поліэтыленавых водаправодных труб, запатрабаваных у Беларусі і далёка за яе межамі.

IMG 7112

IMG 7119

IMG 7122

Правёў экскурсію і адказаў на пытанні школьнікаў дырэктар ТАА “Ізакам Пласт” Сяргей Голуб. Дзяцей цікавіла, як вырабляецца прадукцыя, працуюць вытворчыя лініі, калі адпачываюць работнікі, ці ёсць пастаўкі труб на іх малую радзіму.

IMG 7138

IMG 7150

IMG 7155

IMG 7169

IMG 7190

IMG 7196

На памяць аб сустрэчы юныя госці прадпрыемства атрымалі ў падарунак фірменную прадукцыю прадпрыемства і пачастункі.

IMG 7214

IMG 7239

IMG 7252

По материалам: diatlovonews.by